?

Log in

No account? Create an account

Печальный странник

Что вижу- о том и пою!

Семьдесят лет прошло, а как актуально...
holera_ham

Тот герой, хто прыняў бой.

***

Ішоў да нас ваякам, а назад поўз ракам.

***

Кожны куст для фрыцаў рызыка, – трасе іх трасца, бяруць іх дрыжыкі.

***

Лавіць авец і фрыц маладзец, а як зловяць падлеца, дык ён сам як аўца.

***

Кожнай фашысцкай гадзіне вісець на перакладзіне.

***

Сорак фрыцаў, двое нас, ды смякалка пра запас.

***

Фашысту служыць – рабом быць.

***

Гітлер хваліцца, а фрыцы валяцца.

***

Дзе партызаны жывуць, там фрыцы мруць.

***

Дзе партызаны пройдуць, там фрыцы дохнуць.

***

Гітлеру дух вон і кішкі на тэлефон.

***

Бі немца-сатану! Ударыш на Беларусі – адгукнецца на Дану!

***

Дасі фашысту ў рабро – зробіш сабе дабро.

***

За наша жыта многа ворагаў пабіта.

***

Фашыстаў баяцца – рабом заставацца.

***

Фашысты для нас яму капалі, але самі ў яе папалі.

***

Фашысцкі лад – пятля ды кат.

***

Хацеў Гітлер Маскву пабачыць, але вочы на лоб павылазілі.

***

Што партызану здорава, тое фрыцу смерць.

***

Мы і там, мы і тут – так і Гітлеру капут!

На этой позитивной ноте, мои дорогие друзья, позвольте откланятся. Временно закрываю вахту, убываю ... на Юго-Восток, пока с кратким визитом. А там, будем посмотреть...
Ваш Холера-Хам.